:

Аб Беларуска-кітайскім інвестыцыйным форуме па рэканструкцыі палацава-паркавых ансамбляў і сядзіб Беларусі

15.03.2024 г.

14 сакавіка ў анлайн фармаце адбыўся Беларуска-кітайскі інвестыцыйны форум па прасоўванні праектаў рэканструкцыі палацава-паркавых комплексаў, арганізаваны Пасольствам пры садзейнічанні Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі і абласных выканаўчых камітэтаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў камітэтаў па садзейнічанні міжнароднаму гандлю, кампаній і бізнес-асацыяцый з розных рэгіёнаў КНР.

У рамках Форуму з прывітальным словам выступілі прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства культуры, Пасольства і НАІП Рэспублікі Беларусь. Віцебская, Гомельская, Мінская і Магілёўская вобласці прадставілі прапанаваныя да рэканструкцыі аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны.

Удзельнікі форуму абмяняліся прапановамі па наладжванні магчымага супрацоўніцтва і дамовіліся прадоўжыць работу па прасоўванні праектаў рэканструкцыі аб'ектаў культурна-гістарычнай спадчыны Рэспублікі Беларусь у рамках беларуска-кітайскага практычнага ўзаемадзеяння.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці