:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Кітаі Аляксандра Чарвякова з намеснікам Міністра замежных спраў Сунь Вэйдунам

22.03.2024 г.

22 сакавіка 2024 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Кітая Сунь Вэйдунам.

Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, абмеркавалі шырокае кола пытанняў актуальнага парадку дня.

Суразмоўцы пацвердзілі нацэленасць Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі на далейшае развіццё адносін у рэчышчы ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і падкрэслілі, што працягнуць цеснае, узаемавыгаднае супрацоўніцтва на міжнародных і рэгіянальных пляцоўках, а таксама ў рамках сумеснай рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці