Аб візіце Пасла Беларусі Ю.Сенько ў правінцыю Шаньдун
06.12.2021 г.З 30 лістапада па 3 снежня 2021 года адбыўся візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрыя Сенько ў правінцыю Шаньдун для ўдзелу ў афіцыйных мерапрыемствах у рамках Тыдня супрацоўніцтва Віцебскай вобласці і правінцыі Шаньдун.
У ходзе візіту Пасол Юрый Сенько прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Тыдня супрацоўніцтва Віцебскай вобласці і правінцыі Шаньдун, дзе выступіў з прамовай, а таксама ў канферэнцыі па супрацоўніцтве ў сферы адукацыі паміж Віцебскай вобласцю і правінцыяй Шаньдун, бізнес-форуме «Віцебская вобласць – правінцыя Шаньдун».
У мерапрыемствах з двух бакоў у анлайн і афлайн фармаце прыняло ўдзел больш за 5400 чалавек.
У рамках афіцыйнай праграмы адбыліся сустрэчы Пасла з сакратаром парткама правінцыі Шаньдун Лі Ганьцзе, сакратаром парткама горада Цзінань Сун Лічэнам і мэрам горада Цзінін Юй Юншэнам.
Падчас перамоў бакі абмеркавалі пытанні пашырэння ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з правінцыяй Шаньдун ў сферах эканомікі, гандлю, лагістыкі, міжрэгіянальнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.
У рамках сустрэчы кіраўнік дыпмісіі адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў сумеснай з кітайскімі партнёрамі рэалізацыі праектаў па здабычы карысных выкапняў, стварэнні энергаёмістых вытворчасцяў, а таксама супрацоўніцтву ў турыстычнай і лячэбна-аздараўленчай сферах.
Бакамі адзначана перспектыўнасць нарошчвання экспарту якаснай беларускай харчовай прадукцыі на рынак правінцыі Шаньдун і Кітая ў цэлым.
Даведачна:
Правінцыя Шаньдун — адна з найбольш развітых правінцый Кітая з насельніцтвам больш за 103 млн. чалавек і ВУП памерам 1.13 трлн. даляраў ЗША. З'яўляецца найбуйнейшым у Кітаі сельскагаспадарчым раёнам. У правінцыі размешчаны найбуйнейшыя ў Кітаі вытворчасці машынабудаўнічай, дарожна-будаўнічай тэхнікі, а таксама прадукцыі нафтахіміі. Правінцыя Шаньдун таксама з'яўляецца цэнтрам зараджэння і развіцця канфуцыянства.




