:

Аб візіце пасла Ю.А. Сенько ў правінцыю Цзілінь

19.07.2022 г.

З 10 па 12 ліпеня 2022 года адбыўся візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Сенько Ю.А. у правінцыю Цзілінь.

11 ліпеня Пасол Ю.А. Сенько правёў двухбаковыя сустрэчы з губернатарам правінцыі Цзілінь Хань Цзюнем і сакратаром гаркама Г. Чунчун Чжан Чжицзюнем. У ходзе перамоваў кіраўнікі дэлегацый абмеркавалі шырокую павестку дня двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, гандлю, лагістыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу бакі надалі рэалізацыі сумесных праектаў у рамках ініцыятывы «Пояс і шлях», актывізацыі ўзаемнага гандлю прадуктамі харчавання, умацаванню супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхнікі, гуманітарнаму супрацоўніцтву, развіццю сельскай гаспадаркі і аграрнай тэхнікі.

Акрамя афіцыйных сустрэч з кіраўніцтвам правінцыі Цзілінь і горада Чанчунь, дэлегацыя Пасольства правяла шэраг прадметных перамоваў з найбуйнейшымі прадпрыемствамі правінцыі, уключаючы бондавую зону «Синлун», Чанчуньскую міжнародную гандлёвую кампанію «Сухі порт», аўтавытворцы FAW, Чанчуньскую кінастудыю, крэдытна-фінансавыя ўстановы і мноства іншых. Падчас сустрэч бакі абмеркавалі магчымасць прамых чыгуначных перавозак Мінск-Чанчун-Мінск, адкрыцця Беларускага нацыянальнага павільёна па продажы прадуктаў харчавання і тавараў лёгкай прамысловасці, стварэння сумесных вытворчасцяў, а таксама шэраг іншых праектаў профільнага супрацоўніцтва.

Таксама ў рамках візіту Пасол наведаў Чанчуньскі Кітайска-Беларускі навукова-тэхнічны парк. З кіраўніцтвам парку былі абмеркаваны бягучыя і перспектыўныя пытанні развіцця, у першую чаргу, прыцягненне новых рэзідэнтаў, вытворчасць высокатэхналагічных тавараў, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, стварэнне на базе парку Цэнтра беларускай культуры.

Даведачна: Правінцыя Цзілінь размешчана ў цэнтральнай частцы Паўночна-Усходняга Кітая, плошча правінцыі: 187400 кв.км, агульная колькасць насельніцтва-23,75 млн. чалавек. Правінцыя з'яўляецца адной з дзевяці прыгранічных правінцый Кітая і мае выхад да мора, у сувязі з чым гуляе важную ролю ў рэалізацыі ініцыятывы «Пояс і шлях». У 2021 валавы рэгіянальны прадукт правінцыі склаў 1323,55 млрд. юаняў, што на 6,6% больш, чым у папярэднім годзе. Ключавыя галіны прамысловасці: аўтамабільная, нафтахімічная, харчовая прамысловасць, вытворчасць абсталявання, а таксама медыцына і ахова здароўя. Правінцыя з'яўляецца найважнейшай нацыянальнай базай па вытворчасці таварнага збожжа і па гэтым паказчыку займае пятае месца ў краіне. У 2021 агульны аб'ём вытворчасці збожжа склаў 40,39 млн. тон. Да 2025 года плануецца апрацаваць 3,5 млн. гектараў высакаякасных сельскагаспадарчых угоддзяў, што складзе каля 60% пасяўных плошчаў правінцыі і будзе спрыяць павелічэнню вытворчасці збожжа на тэрыторыі прыкладна на 10%. У 2021 годзе колькасць адзінак задзейнічанай сельскагаспадарчай тэхнікі перавысіла 2,9 млн.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці