:

Аб сустрэчах Пасла Ю.Сенько з афіцыйнымі асобамі г. Цындао і г. Цзяочжоў

28.04.2021 г.

27 красавіка 2021 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР Юрый Сенько правёў сустрэчу з Членам пастаяннага камітэта г. Цындао, Сакратаром гаркама г. Цзяочжоў, кіраўніком адміністрацыі зоны рэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Кітай — ШАС Лю Цзяньцзюнем.

У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і горадам Цындао, уключаючы магчымасці порта Цындао і пілотнай зоны супрацоўніцтва Кітай — ШАС у Цзяочжоў. Акцэнт зроблены на развіцці міжрэгіянальных сувязяў Цынадо — Орша і Цзяочжоў - Барысаў, спалучэнні лагістычных пераваг Беларусі і Цындао ў рамках ініцыятывы «Пояс і шлях», узмацненне ўзаемадзеяння паміж індустрыяльным паркам «Вялікі камень» і зонай Кітай — ШАС, развіццё турызму і культурных сувязяў.

У гэты ж дзень Пасол Ю.Сенько наведаў мытню г. Цындао і правёў сустрэчу з яе начальнікам Хэ Шуйшанем.

У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне мытнага ўзаемадзеяння. Кіраўнікі высока ацанілі эфектыўнасць мер, якія прымаюцца мытнымі органамі Беларусі і Кітая ў рамках работы па спрашчэнні гандлёвых працэдур, а таксама выказалі гатоўнасць у арганізацыі больш цеснага супрацоўніцтва для аптымізацыі мытнага афармлення беларускіх грузаў у порце г. Цындао.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці