Аб Беларуска-Кітайскай біржы бізнес-кантактаў
26.04.2024 г.25 красавіка Пасольства пры садзейнічанні Асацыяцыі «БАМАП» і Народнага ўрада г. Тунцзян (правінцыі Хэйлунцзян) у анлайн фармаце правяло Біржу кантактаў для бізнесу Беларусі і г.Тунцзян. У ходзе мерапрыемства больш за 30 профільных кампаній прадставілі свой эканамічны, транспартна-лагістычны, сельскагаспадарчы і інвестыцыйны патэнцыял і ўстанавілі прамыя кантакты для наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Даведачна:
Тунцзян – горад у правінцыі Хэйлунцзян на мяжы з Расійскай Федэрацыяй, адзіны водны, чыгуначны і аўтамабільны пераход паміж Кітаем і Расіяй.