:

Аб Беларуска-Кітайскім інвестыцыйным форуме

18.04.2025 г.

8 красавіка 2025 г. ў Пасольстве адбыўся Беларуска-кітайскі дзелавы форум па інвестыцыйнаму супрацоўніцтву, арганізаваны дыпламатамі сумесна з бізнес-кансалтынгавай структурай «Huahe International» (КНР). У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 40 кітайскіх кампаній (у анлайн і афлайн фармаце).
У рамках форуму Дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Красоўскі і кіраўнік прадстаўніцтва СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку «Вялікі камень» Лі Сяо Сяо прэзентавалі інвестыцыйны патэнцыял нашай краіны і канкрэтныя інвестыцыйныя праекты. Прадстаўнік Парку высокіх тэхналогій праінфармавала аб спецыяльным падаткова-прававым рэжыме і найбольш паспяховых праектах, што рэалізуюцца ў парку. Кіраўнікі кітайскіх кампаній выступілі з прэзентацыяй сваіх прадпрыемстваў і прапановамі па пашырэнні супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь.
У ходзе мерапрыемства паміж удзельнікамі ўстаноўлены прамыя кантакты для далейшага ўзаемадзеяння. З мэтай аператыўнага абмену інфармацыяй створана рабочая група ў месенджары WeChat.
Форум завяршыўся падпісаннем ва ўрачыстай абстаноўцы Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж бізнес-кансалтынгавай структурай “Huahe International” і Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці