Аб удзеле дыпламатаў у экалагічнай акцыі «Лес дружбы сям'і ШАС»
20.04.2025 г.20 красавіка 2025 г. ў Пекінскім парку дзікай прыроды прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітаі прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі «Лес дружбы сям'і ШАС», арганізаванай Камітэтам ШАС па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве сумесна з Сакратарыятам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Галоўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства, прымеркаванага да года ўстойлівага развіцця ШАС-2025, сталі дзеці дыпламатаў.
У рамках акцыі было высаджана 100 дрэў.
Па выніках мерапрыемства ўдзельнікам былі ўручаны сертыфікаты, якія пацвярджаюць іх уклад у азеляненне і развіццё экалагічнага супрацоўніцтва ў рамках ШАС.