:

Аб уручэнні копій даверчых грамат

11.01.2021 г.

11 студзеня 2021 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Сенько Ю.А. уручыў копіі даверчых грамат дырэктару Пратакольнага дэпартамента МЗС КНР Хун Лэю.

Падчас гутаркі бакі абмеркавалі асноўныя напрамкі беларуска-кітайскага супрацоўніцтва і перспектывы іх вываду на новы ўзровень.

Хун Лэй запэўніў у нязменнай падтрымцы Кітаем Беларусі, падкрэсліў высокі ўзровень асабістых адносін Прэзідэнта А.Р. Лукашэнка і Старшыні Сі Цзіньпіна, якія спрыяюць умацаванню адносін паміж краінамі.

Падчас размовы кіраўнік пратакольнага Дэпартамента высока ацаніў удзел Беларусі ў рэалізацыі ініцыятывы «Пояс и Шлях», развіццё праекта індустрыяльнага парку «Вялікі камень», адзначыў эфектыўнае супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва дзвюх краін, гатоўнасць аказваць адзін аднаму ўсю неабходную дапамогу.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці