Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Кітаі Аляксандра Чарвякова з кіраўніцтвам Міжнароднага аддзела ЦК КПК
16.04.2024 г.16 красавіка Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў правёў сустрэчу з кіраўніком Міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая Лю Цзяньчао.
У ходзе сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі бягучы стан і перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, узгаднілі графік маючых адбыцца кантактаў на розных узроўнях.
Бакі пацвердзілі намер аказваць усебаковую падтрымку для якаснага супрацоўніцтва па лініі «Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – Міжнародны аддзел ЦК КПК». Выказалі ўзаемную зацікаўленасць ва ўсталяванні кантактаў паміж палітычнымі партыямі, грамадскімі аб'яднаннямі і фабрыкамі думкі Беларусі і Кітая для абмену вопытам партыйнага будаўніцтва і азнаямлення з ідэалогіяй дзвюх дзяржаў.