:

Аб удзеле ў Міжнароднай гандлёва-інвестыцыйнай выставе і Канферэнцыі па рэгіянальным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве краін ШАС

28.04.2021 г.

25-27 красавіка 2021 года па запрашэнню Сакратарыята Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і Народнага ўрада горада Цындао адбыўся візіт беларускай дэлегацыі на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у КНР Юрыем Сенько ў горад Цындао (правінцыя Шаньдун) і яго павет Цзяочжоў, дзе размешчана Дэманстрацыйная зона рэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Кітай-ШАС.

25 красавіка Пасол Ю.Сенько сумесна з кіраўнікамі замежных устаноў краін ШАС у Кітаі прыняў удзел у мерапрыемствах Сакратарыята Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

У рамках візіту 26 красавіка прыняты ўдзел у Міжнароднай гандлёва-інвестыцыйнай выставе краін ШАС, на якой Пасольствам Беларусі ў Кітаі сумесна з беларускімі і кітайскімі зацікаўленымі кампаніямі арганізаваны нацыянальны павільён Беларусі. Для кіраўніцтва і дэлегацый правінцыі Шаньдун, мясцовых уладаў г. Цындао, Сакратарыята ШАС, Міністэрства замежных спраў КНР, Міністэрства камерцыі КНР і іншых афіцыйных асоб праведзена прэзентацыя беларускай прадукцыі. На пляцоўцы нацыянальнага павільёна Беларусі прадстаўлена харчовая прадукцыя (шакалад «Камунарка», сухое малако «Беллакт», піва «Аліварыя», малако «Бабушкіна крынка» і «Савушкін прадукт», бярозавы сок «Сапраўдны», курыца і ялавічына «Вклес-Міт», алкагольная прадукцыя Мінск-Крышталь і г.д.), а таксама індустрыяльны парк «Вялікі камень». Паводле інфармацыі экспанентаў, уся прадукцыя, прадстаўленая на беларускім павільёне, была прададзеная падчас выставы, а таксама атрыманы заказы ад пакупнікоў на наступныя партыі.

У ходзе Канферэнцыі па рэгіянальным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве краін ШАС, якая адбылася ў другой палове дня 26 красавіка, Пасол Беларусі ў Кітаі Ю.Сенько выступіў з прывітальнай прамовай да ўдзельнікаў. Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі прынялі ўдзел у панэльнай дыскусіі «Роля гарадоў і паркаў у рэгіянальным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве краін ШАС і іх магчымасці развіцця», забяспечаны выступ з дакладам пра перспектывы беларуска-кітайскага гандлёвага і лагістычнага супрацоўніцтва.

У рамках дзелавой частцы візіту 25-27 красавіка Пасол Юрый Сенько прыняў удзел у адкрыцці гандлёвага павільёна беларускай кампаніі «Велес-Міт» у г. Цындао, правёў перамовы з яе кіраўніцтвам аб напрамках работы ў Кітаі і нарошчванні экспарту беларускай прадукцыі; наведаў беларускі кантактны офіс Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн, створаны у 2018 годзе на базе Цэнтра супрацоўніцтва і інавацый «Пояса і шляха» у г. Цындао; правёў сустрэчу са старшынёй праўлення Цындаоскай турыстычнай карпарацыі Ван Хун па перспектывах стварэння кітайска-беларускага цэнтра садзейнічання турызму, гандлю, інвестыцый і культуры, а таксама сустрэчу з генеральным дырэктарам Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парку «Вялікі камень» Янь Ганам па шэрагу праектаў патэнцыйных рэзідэнтаў парку з Кітая.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці