:

Аб візіце Пасла Беларусі ў Кітаі Аляксандра Чарвякова ў г. Цзіндэчжэнь

21.10.2024 г.

У перыяд з 17 па 19 кастрычніка адбыўся візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кітаі Аляксандра Чарвякова ў г.Цзіндэчжэнь правінцыі Цзянсi для ўдзелу ў афіцыйных мерапрыемствах Кітайскай міжнароднай выставы керамікі 2024.

У рамках візіту Аляксандр Чарвякоў у складзе дэлегацыі кіраўнікоў замежных дыпмісій, акрэдытаваных у КНР, правёў сустрэчу з губернатарам правінцыі Цзянсi Е Цзяньчунем, наведаў перадавыя прадпрыемствы рэгіёна — Jiangxi Helicopter Co., Ltd. (распрацоўка і вытворчасць верталётаў і беспілотнікаў) і Changhong Huayi Compressor Co., Ltd. (вытворчасць кампрэсараў для бытавой тэхнікі аднайменнага брэнда), пазнаёміўся са стратэгіяй развіцця культурнага і прамысловага турызму ў рэгіёне.

Па выніках візіту намечаны перспектыўныя напрамкі пашырэння і паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і правінцыі Цзянсi па лініі пабрацімства, у інвестыцыйнай, вытворчай і адукацыйнай сферах.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці