Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Кітаі Аляксандра Чарвякова з сакратаром партыйнага рабочага камітэта Пілотнай зоны «Кітай-ШАС»
15.11.2024 г.15 лістапада 2024 года ў Пасольстве Беларусі ў Кітаі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў правёў сустрэчу з членам Пастаяннага камітэта гаркама КПК горада Ціндаа, сакратаром партыйнага рабочага камітэта пілотнай зоны «Кітай–ШАС» Чжанам Сіньчу.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі вынікі візіту кітайскай дэлегацыі на чале са старшынёй камітэта Народнага кансультатыўнага палітычнага савета Кітая горада Ціндаа Мэн Цынбінем у Рэспубліку Беларусь, абмеркавалі далейшыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах. Суразмоўцы выказалі намер распрацаваць адпаведны План мерапрыемстваў.
Даведачна:
Пілотная зона «Кітай-ШАС» знаходзіцца ў адміністрацыйным раёне Цзяочжоу горада Ціндао (правінцыя Шаньдун). Яе стварэнне было абвешчана Старшынёй КНР Сі Цзіньпінем у ліпені 2018 года.
Асноўная мэта зоны — спрыяць развіццю гандлёвых сувязяў паміж Кітаем і дзяржавамі ШАС.
На тэрыторыі пілотнай зоны функцыянуе беларускі павільён. Ён размясціўся ў Экспа-цэнтры «Жамчужына Пілотнай Зоны Кітай-ШАС».