:

Аб візіце Пасла Беларусі Ю.Сенько ў правінцыю Шаньдун

01.12.2021 г.

У перыяд з 30 лістапада па 3 снежня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Аляксеевіч Сенько наведвае правінцыю Шаньдун, дзе 1 снежня прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Тыдня дружалюбнага супрацоўніцтва Віцебскай вобласці і правінцыі Шаньдун. У рамках візіту запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам правінцыі Шаньдун і гарадоў Цзінань і Цзінін, перамовы з кіраўніцтвам карпарацыі «Вэйчай» і шэрагу іншых прадпрыемстваў, удзел у бізнес-форуме «Віцебская вобласць – правінцыя Шаньдун» і іншых мерапрыемствах, накіраваных на актывізацыю рэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці