:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Ю.Сенько з дзелавымі коламі правінцыі Шаньдун

06.12.2021 г.

У рамках візіту ў правінцыю Шаньдун (30 лістапада — 3 снежня г.г.) Пасол Юрый Сенько наведаў шэраг горадаўтваральных прадпрыемстваў правінцыі — «Вэйчай» (вытворчасць рухавікоў), «Шантуй Констракшн» (дарожна-будаўнічая тэхніка), «Шаньдун Лінгун» (горназдабыўная тэхніка), «Шаньдун Хуалін» (кабельная прадукцыя), «Чжунхэн» (трансгранічная электронная камерцыя), правёў перамовы з кіраўніцтвам кампаній.

Падчас сустрэч з кіраўнікамі кітайскіх кампаній бакі абмеркавалі бягучы стан іх супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь, а таксама перспектыўныя сферы ўзаемадзеяння з беларускімі партнёрамі. Паслом прапанавана разгледзець рэалізацыю на тэрыторыі Беларусі і Кітая сумесных праектаў з беларускімі кампаніямі падобнага профілю дзейнасці. Кітайскім партнёрам таксама прэзентаваны інвестыцыйныя магчымасці індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Кіраўнік дыпмісіі наведаў беларускі гандлёвы павільён у міжнародным гандлёвым цэнтры Greenland Jinan, афіцыйнае адкрыццё якога запланавана на красавік 2022 года. Для дзелавых колаў правінцыі Шаньдун у беларускім павільёне была арганізавана прэзентацыя і дэгустацыя прадукцыі Віцебскай вобласці.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці