Аб удзеле Пасла А.Чарвякова ў Форуме палітычных партый ШАС
24.04.2025 г.З 23 па 24 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў з рабочым візітам наведаў г.Урумчы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР для ўдзелу ў Форуме палітычных партый ШАС, арганізаваным міжнародным аддзелам ЦК КПК і кіраўніцтвам СУАР.
У мерапрыемстве, якое было накіравана на ўмацаванне палітычнага дыялогу і паглыблення міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемаразумення краін ШАС, прынялі ўдзел больш за 200 дэлегатаў з больш чым 20 краін свету. У іх лік увайшлі і прадстаўнікі беларускіх партый:» «Белая Русь», «Камуністычная партыя Беларусі», «Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі», «Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці».
У Форуме прынялі ўдзел больш за 200 дэлегатаў з 20 краін свету. Ад беларускага боку прынялі ўдзел прадстаўнікі партый «Белая Русь», «Камуністычная партыя Беларусі», «Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі», «Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці». Мерапрыемства накіравана на ўмацаванне палітычнага дыялогу і паглыбленне міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемаразумення краін ШАС.
На палях форуму А.В. Чарвякоў прыняў удзел у сустрэчы высокага ўзроўню, у рамках якой абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння краін па лініі палітычных партый, іх ролі і значэння ва ўмацаванні дыялогу.
У рамках мерапрыемства А.В. Чарвякоў даў інтэрв'ю для шэрагу медыярэсурсаў, у якім адзначыў, што Форум палітычных партый ШАС стаў выдатнай магчымасцю ў атмасферы згуртаванасці і даверу абмеркаваць пытанні сумеснага прасоўвання эканамічнай глабалізацыі і ўмацавання культурнага абмену на карысць далейшай мадэрнізацыі краін арганізацыі і сумеснага будаўніцтва супольнасці адзінага лёсу ШАС.
Праведзены рабочыя сустрэчы з членам Палітбюро ЦК КПК, сакратаром партыйнага камітэта СУАР Ма Сінжуем і загадчыкам міжнароднага аддзела ЦК КПК Лю Цзяньчаа.