:

Аб сустрэчы Пасла Ю.Сенько з Міністрам транспарту КНР

23.04.2021 г.

23 красавіка 2021 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Сенько Ю.А. правёў сустрэчу з Міністрам транспарту КНР Лі Сяапэнам. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Адміністрацыі Кітайскіх чыгунак Лю Кэцян і Віцэ-прэзідэнт кампаніі “China Merchants Group Ltd.” Дэн Жэньцзе.

У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне транспарту і лагістыкі, уключаючы перспектыўныя шляхі нарошчвання чыгуначных кантэйнерных перавозак паведамлення Кітай-Еўропа праз Беларусь, а таксама пытанні стварэння лагістычнага хаба ў індустрыяльным парку «Вялікі камень.

Кіраўнікі высока ацанілі эфектыўнасць і прафесіяналізм дэлегацый міністэрстваў транспарту Беларусі і Кітая ў ходзе праведзенай 23 красавіка б.г. першага анлайн-пасяджэння Сумеснай камісіі па рэалізацыі міжурадавага пагаднення аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў. У прыватнасці, бакам удалося дасягнуць дамоўленасцей аб правядзенні пілотнага праекта па двухбаковым паведамленні ў 2021 годзе і асаблівасцям абмену дазволамі на аўтаперавозкі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці