:

Абвешчаны генеральныя падрадчыкі па будаўніцтву стадыёна і басейна за кошт тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР

08.06.2020 г.

8 чэрвеня ў Пасольстве адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кітаі Мікалая Снапкова з Дырэктарам Упраўлення міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва пры Міністэрстве камерцыі КНР Лі Сяабінам, падчас якой бакі абмеркавалі падрыхтоўку да будаўніцтва ў Беларусі двух аб'ектаў – нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарта, фінансаваных за кошт тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая. Бакі канстатавалі, што выкананы ўсе падрыхтоўчыя работы, і фактычна дадзены старт пачатку будаўнічых работ па абодвух праектах.

 

Кітайскаму боку прэзентаваны відэарад пра падрыхтоўку ў Беларусі будаўнічых пляцовак. Упаўнаважанымі ўстановамі беларускага боку прызначаны Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту і Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама».

У рамках сустрэчы адбылася прэзентацыя кітайскіх кампаній, абраных кітайскім бокам у якасці генеральных падрадных арганізацый. Генеральным падрадчыкам стадыёна вызначана Пекінская гарадская будаўнічая карпарацыя, басейна – Пекінская інжынерна-будаўнічая карпарацыя. Абедзве кампаніі – прафесійныя будаўнікі, якія маюць вялікі вопыт у стварэнні найбуйнейшых нацыянальных аб'ектаў у Кітаі і за мяжой. У іх партфоліо нацыянальны стадыён «Птушынае гняздо», нацыянальны спарткомплекс, культурны і спартыўны цэнтр Wukesong, Алімпійская вёска, Палац культуры і нацыянальнасцяў, архітэктурны ансамбль плошчы Тяньаньмынь, пекінскі аэрапорт «Шоўду», новы аэрапорт «Дасін», будынак цэнтральнага тэлебачання, гасцініца Пекін, першая лінія пекінскага метро, інфраструктурныя і спартыўныя аб'екты ў Пакістане, Вялікабрытаніі, Мальдывах і інш.

 

Пасол М.Снапкоў падзякаваў кітайскаму боку за актыўную падрыхтоўку да рэалізацыі праектаў, якая не спынялася бакамі, нягледзячы на пандэмію каранавіруса. Падкрэсліў, што прадстаўленая ўрадам Кітая тэхніка-эканамічная дапамога носіць сацыяльную арыентаванасць, сімвалізуе сяброўства народаў Беларусі і Кітая, праверанае і часам, і цяжкасцямі. За 2016-2019 гг. завершана 11 праектаў на суму дапамогі каля 206 млн. даляраў у эквіваленце. У стадыі рэалізацыі або падрыхтоўкі 7 буйных праектаў.

25 красавіка мінулага года ў Пекіне на двухбаковай сустрэчы падчас другога саміту міжнароднага супрацоўніцтва «Пояс і шлях» Старшынёй Сі Цзіньпінам прэзентаваны Прэзідэнту А.Р. Лукашэнку макеты стадыёна і басейна, Прэзідэнт Беларусі асабіста прымаў удзел у выбары канцэпцыі прасторна-планіровачных рашэнняў па абодвух спартовых аб'ектах.

 

Дырэктарам Лі Сяабінам падкрэслена высокая важнасць, адказнасць і прыярытэтнасць рэалізуючыхся праектаў у Беларусі, якая адной з першых падтрымала ініцыятыву «Пояс і шлях» і з'яўляецца стратэгічным партнёрам Кітая, а таксама высокі узровень увагі Кіраўнікоў дзвюх дзяржаў да сумесных праектаў. Нягледзячы на пандэмію, праведзена вялікая падрыхтоўчая работа, і бакі ўжо ўступаюць на этап будаўніцтва. Мэта – стварыць узорныя аб'екты для Беларусі і апраўдаць давер кіраўніцтва дзвюх краін.

 

 

 

Старшыня праўлення Пекінскай інжынерна-будаўнічай карпарацыі Фань Цзюнь таксама падкрэсліў увагу кіраўнікоў Беларусі і Кітая да дадзеных аб'ектаў, што накладае асаблівую адказнасць на выканаўцаў. Паводле слоў кіраўніка кампаніі, будаўніцтва басейна будзе выканана якасна і ў тэрмін з ужываннем сучасных тэхналогій і рашэнняў і захаваннем беларускай культуры.

Старшыня праўлення Пекінскай гарадской будаўнічай карпарацыі Чэнь Дайхуа адзначыў вялікі гонар для сваёй кампаніі і адначасова высокую адказнасць за рэалізацыю праекта нацыянальнага футбольнага стадыёна. Падчас выканання кампанія будзе прытрымлівацца прынцыпаў сумеснага абмеркавання, сумеснага будавання, лепшых міжнародных стандартаў, ствараючы новую славутасць для беларускіх сяброў.

У заключнай прамове Пасол М.Снапкоў падкрэсліў важнасць падбору кітайскім бокам кадравага персаналу для каардынацыі і кіравання праектамі ў Беларусі, крытэрамі якога павінны стаць узаемапавага і прафесійная аддача. У сваю чаргу, на пасадзе першага намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі М.Снапкоў прадоўжыць асабісты кантроль за ходам будавання стадыёна і басейна.

 

 

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці