:

Пра міжнародны адукацыйны праект «Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры»

10.09.2019 г.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам у перыяд з 8 па 17 верасня 2019 года праводзіць міжнародны адукацыйны праект «Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры». Удзел у ім прымаюць кітайскія студэнты і выкладчыкі. За дзесяць дзён госці азнаёмяцца з сістэмай вышэйшай адукацыі краіны, падчас адукацыйнай майстэрні вывучаць асновы беларускай мовы.

Кітайскія студэнты і выкладчыкі пабываюць у замках і родавых сядзібах Беларусі, у яе ўнікальных храмах, наведаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны гістарычны і Нацыянальны мастацкі музеі, музей-запаведнік «Нясвіж», замкавы комплекс «Мір». Акрамя таго, яны акунуцца ў атмасферу спартыўнага жыцця V Мінскага паўмарафона і святкавання 952-годдзя Мінска.

Дадзены праект праводзіцца ў Год адукацыі Беларусі ў Кітаі, якім аб'яўлены 2019 год. Мэта — наладжванне прамых кантактаў паміж універсітэтамі дзвюх краін, развіццё супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навуковых даследаванняў, стварэнне цэнтраў вывучэння Беларусі і ўвядзенне спецыяльнасці «беларуская мова» ў вышэйшых навучальных установах Кітая, садзейнічанне акадэмічнай мабільнасці, умацаванне ўзаемаразумення і традыцыйнай дружбы паміж народамі дзвюх краін.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти