:

Пра конкурс фатаграфій «Адкрываючы Беларусь»

11.09.2019 г.

Паводле правядзення Года адукацыі Беларусі ў Кітаі Пасольства Беларусі ў Кітае праводзіць сярод удзельнікаў праекту «Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры» конкурс фатаграфій пад назвай «Адкрываючы Беларусь». Медыя-партнер конкурсу — сайт на беларускай мове Міжнароднага радыё Кітая.

Удзельнікам праекта «Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры» неабходна до 1 кастрычніка 2019 года даслаць на емайл рэдакцыі: competitionBelarus@163.com знятыя ў Беларусі фатаграфіі са сваімі кароткімі ўражаннямі пра краіну, яе культуру і гісторыю на беларускай мове. Па выніках конкурсу аўтары найбольш цікавых фатаграфій будуць адзначаны прызамі беларускамоўнага сайта Міжнароднага радыё Кітая.

Даведачна: Сайт на беларускай мове Міжнароднага радыё Кітая інфармацыйнага партала Online адкрыты 23 верасня 2009 года ў Пекіне. Сайт на беларускай мове – гэта комплексны і нфармацыйны сайт. Яго вылучае не толькі рэгулярнае абнаўленне інфармацыі ў рэжыме рэальнага часу, але і вялікая колькасць матэрыялаў пра Кітай на беларускай мове. На старонках сайта – пазнавальныя і карысныя рубрыкі: «Культура», «Турызм», «Урокі кітайскай мовы», «Усё пра Кітай» і інш.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти