:

Пра лячэнне кітайскіх дзяцей у Беларусі

10.09.2019 г.

9 верасня 2019 г. з г.Пекін у Рэспубліку Беларусь на лячэнне адправілася група кітайскіх дзяцей, якія за кошт беларускага боку будуць праходзіць курс рэабілітацыі ў Рэспубліканскай бальніцы дзіцячай рэабілітацыі.

Дадзеная паездка арганізавана ў адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2019 года №100рп. У рамках праекта па аздараўленні і лячэнні кітайскіх дзяцей у Беларусі ў 2019 годзе ў перыяд з 9 па 27 верасня 2019 года беларускі бок прымае для правядзення рэабілітацыі 16 дзяцей ва ўзросце ад 3-х да 18 гадоў і 19 суправаджальных асоб.

У медустанове «Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі» створана сучасная рэабілітацыйная база: фізіятэрапія, водалячэбніца, збалансаванае харчаванне, залы ЛФК, трэнажорныя залы, працуюць кваліфікаваныя лекары, педагогі і псіхолагі.

Для кожнага дзіцяці пасля агляду і вывучэння гісторыі хваробы распрацаваны індывідуальны план рэабілітацыі. Пры яго складанні ўлічана меркаванне кітайскіх калег. Акрамя таго, для дзяцей з КНР арганізавана цікавая культурная і спартыўна-забаўляльная праграма.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти