:

Супрацоўніцтва ў сферы адукацыі

У галіне адукацыі рэалізована двухбаковая праграма на 2017-2020 гг. Экспарт адукацыйных паслуг у Кітай у мінулым годзе склаў больш за 15 млн. дал. (тэмп узросту 125,8%). У цяперашні час у Беларусі навучаецца каля 3000 студэнтаў з КНР, больш за 1000 беларускіх студэнтаў праходзіць навучанне ў Кітаі. Беларускімі ўстановамі вышэйшай адукацыі заключана больш за 400 дагавораў аб супрацоўніцтве з універсітэтамі і адукацыйнымі ўстановамі Кітая, функцыянуюць сумесныя навуковыя лабараторыі, ажыццяўляецца прамой акадэмічны абмен студэнтамі і спецыялістамі. У мэтах папулярызацыі беларускай мовы і культуры ў Кітаі адкрыта 11 цэнтраў вывучэння Беларусі, а таксама Інстытут даследавання Беларусі на базе Ланьчжоўскага ўніверсітэта эканомікі і фінансаў (па стане на 01.11.2019). У буйных універсітэтах Пекіна, Шанхая, Цяньцзіня, Сіаня арганізавана выкладанне беларускай мовы як асобнай спецыяльнасці. На базе беларускіх ВНУ ажыццяўляюць працу 4 інстытута Канфуцыя.

У лістападзе 2018 года падчас пасяджэння Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта абвешчана аб правядзенні ў 2019 годзе Года адукацыі Беларусі ў Кітаі. 10.01.2019 на базе Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта адбылася ўрачыстая цырымонія яго адкрыцця. Міністэрствамі адукацыі дзвюх краін распрацаваны План мерапрыемстваў Года адукацыі Беларусі ў Кітаі, які рэалізуецца шляхам правядзення ў 2019 супольных тэматычных форумаў, фэстываляў, канферэнцый, летніх лагераў для студэнтаў і школьнікаў. Асноўнымі вынікамі Года адукацыі ў першым паўгоддзі стала адкрыццё цэнтраў вывучэння Беларусі на базе Пекінскага ўніверсітэта замежных моў і Сычуаньскага ўніверсітэта замежных моў. 24.05.2019 падчас V пасяджэння Камісіі па супрацоўніцтву ў вобласці адукацыі падпісана міжурадавае Пагадненне пра ўзаемнае прызнанне дакументаў аб адукацыі і дакументаў аб вучоных ступенях.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці