:

Аб візіце Пасла Ю.Сенько ў Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён

02.04.2021 г.

У перыяд з 1 па 2 красавіка 2021 года па запрашэнню Міністэрства замежных спраў КНР прайшоў візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрыя Сенько ў Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён.

1 красавіка Пасол Беларусі наведаў Міжнародны выставачны цэнтр горада Урумчы, дзе азнаёміўся з гісторыяй развіцця СУАР, а таксама Ісламскі інстытут Сіньцзяна.

2 красавіка Пасол Юрый Сенько прыняў удзел у брыфінгу «Сіньцзян — цудоўнае месца», у рамках якога былі прадстаўлены актуальныя дасягнення сацыяльна-эканамічнага развіцця СУАР. У другой палове дня беларускі Пасол правёў сустрэчу з сакратаром парткома Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Чэнь Цюаньго.

Па выніках візіту Пасол Юрый Сенько даў высокую ацэнку дасягненням Сіньцзяна пад кіраўніцтвам цэнтральных уладаў Кітая і адзначыў важнасць паглыблення ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь у СУАР, у тым ліку ў рамках планаванага Года рэгіёнаў дзвюх краін.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці