:

Чарговы беларускі самалёт з вакцынай супраць COVID-19 вылецеў з Пекіна ў Рэспубліку Беларусь

21.01.2022 г.

20 студзеня 2022 года, у гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем, з Пекіна ў Мінск накіравана чарговая партыя вакцыны супраць COVID-19 вытворчасці карпарацыі «Сінафарм» (Vero Cell).

У склад грузу ўвайшлі 1,5 млн. доз вакцыны Vero Cell і больш за 1,5 млн. шпрыцаў, якія ўрад КНР прадставіў Беларусі ў рамках гуманітарнай дапамогі, а таксама 1,5 млн. доз аналагічнай вакцыны, набытай беларускім бокам у рамках камерцыйнай закупкі. Дастаўка грузу ажыццяўляецца беларускім авіяперавозчыкам.

Дамоўленасць аб перадачы Беларусі 1,5 млн. доз вакцыны была дасягнута ў ходзе тэлефоннай размовы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна 10 студзеня 2022 года.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці