:

Аб перамовах па Пагадненні аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый

07.04.2021 г.

7 красавіка 2021 г. у анлайн-фармаце праведзены першы раўнд перамоваў па Пагадненню аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, арганізаваных Міністэрствам эканомікі Беларусі і Міністэрствам камерцыі Кітая.

Паводле інфармацыі Міністэрства эканомікі Беларусі, падчас перамоў бакі падкрэслілі стратэгічны характар Пагаднення, зацвердзілі Тэхнічнае заданне да перамоваў па Пагадненню (агульныя прынцыпы і мэты, сферы Пагаднення, арганізацыйны механізм узаемадзеяння), абмеркавалі асобныя пытанні падрыхтоўкі некаторых раздзелаў будучага Пагаднення, у прыватнасці гандаль паслугамі, інвестыцыі і абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці.

У мэтах якаснай і дэталёвай адпрацоўкі раздзелаў, якія патрабуюць найбольшай увагі, бакі ўзгаднілі стварэнне трох працоўных груп: па гандлі паслугамі, інвестыцыях і інтэлектуальнай уласнасці, электроннай камерцыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці