:

Аб удзеле ў Шэньсійскай выставе гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і імпартных і экспартных тавараў

21.12.2022 г.

19-20 снежня дэлегацыя Пасольства наведала г. Сіань (правінцыя Шэньсі) для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця Шэньсійскай выставы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і імпартных і экспартных тавараў.

У рамках афіцыйных мерапрыемстваў дыпламаты прадставілі экспартны патэнцыял і інвестыцыйны клімат Рэспублікі Беларусь, далі інтэрв'ю інфармацыйнаму каналу Еўра-Азіяцкага эканамічнага форуму.

Пасольствам сумесна з кампаніяй Qingdao Apsaras Trading Co., Ltd. (КНР) на выставе арганізавана работа беларускага нацыянальнага павільёна з акцэнтам на рэалізацыю шакаладу «Камунарка» і «Спартак». Беларуская прадукцыя была адзначана высокім попытам сярод удзельнікаў і наведвальнікаў мерапрыемства.

У ходзе візіту супрацоўнікі Пасольства таксама правялі шэраг дзелавых сустрэч з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці рэгіёна, у тым ліку з Асацыяцыяй садзейнічання развіццю супрацоўніцтва з замежнымі краінамі правінцыі Шэньсі і кіраўніцтвам Шэньсійскай карпарацыі Пояса і шляху. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, лагістычнай і гуманітарнай сферы, а таксама абмяняліся меркаваннямі аб перспектыўных кірунках узаемадзеяння на ўзроўні рэгіёнаў.

Даведачна:

Сіань – адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы навукова-тэхнічны, адукацыйны і культурны цэнтр правінцыі Шэньсі, з насельніцтвам звыш 10 млн.чалавек. У рэгіёне развіты нафтахімічная прамысловасць, машынабудаванне, вытворчасць прадуктаў харчавання. З'яўляючыся адным з самых старажытных гарадоў Кітая, захоўвае статус найбуйнейшага турыстычнага цэнтра і важнага лагістычнага вузла сучаснага Шаўковага шляху.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці