:

Аб тэлефоннай размове Прэзідэнта Беларусі і Старшыні КНР

11.01.2022 г.

10 студзеня адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў міжнароднага, двухбаковага і ўнутранага парадку дня.

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаць важную дату ў гісторыі двухбаковага супрацоўніцтва — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. У сувязі з гэтым лідэры абмяняліся віншаваннямі і прадметна абмеркавалі рэалізуемыя цяпер праекты і магчымасці для пашырэння ўзаемадзеяння па многіх напрамках. Бакі дамовіліся паглыбіць узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж краінамі і папулярызаваць кітайска-беларускае ўсёабдымнае стратэгічнае партнёрства для пастаяннага дасягнення новых вынікаў.

Як было падкрэслена, Кітай і Беларусь эфектыўна супрацоўнічаюць у шматбаковых арганізацыях і цвёрда падтрымліваюць адна адну ў абароне сваіх асноўных інтарэсаў, што адлюстроўвае стратэгічную каштоўнасць кітайска-беларускага супрацоўніцтва. У прыватнасці, Кітай выступае супраць умяшання знешніх сіл ва ўнутраныя справы Беларусі і, як заўсёды, падтрымлівае Беларусь у руху па шляху развіцця, які адпавядае яе ўласным нацыянальным умовам.

Закранаючы актуальны міжнародны парадак дня, Прэзідэнт Беларусі і Старшыня КНР абмяняліся думкамі адносна сітуацыі ў Казахстане. Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў калегу аб дзейнасці міратворчых сіл АДКБ у гэтай краіне і аб выніках пазачарговага пасяджэння СКБ АДКБ.

Закранулі Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін у размове і тэмы, якія датычацца процідзеяння пандэміі COVID-19, а таксама супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці