:

Аб правядзенні цырымоніі адкрыцця Года рэгіёнаў Беларусі і Кітая

26.08.2021 г.

26 жніўня 2021 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія адкрыцця Года рэгіёнаў Беларусі і Кітая ў 2021 — 2022 гадах.

Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюн абмяняліся афіцыйнымі нотамі міністэрстваў замежных спраў, якія сведчаць аб афіцыйным пачатку Года рэгіёнаў і уступленні ў дзеянне Плана мерапрыемстваў па яго рэалізацыі.

У цырымоніі таксама прыняла ўдзел намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Анжаліка Нікіціна.

Бакі перакананы, што актывізацыя міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паслужыць далейшаму ўмацаванню стратэгічнага партнёрства паміж краінамі, развіццю ўсяго спектру гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

Даведачна: Год рэгіёнаў Беларусі і Кітая з'яўляецца трэцім тэматычным годам паміж краінамі. У 2018 прайшоў Год турызму Беларусі ў Кітаі, у 2019 годзе — Год адукацыі Беларусі ў Кітаі.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці