:

Аб удзеле дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі ў Кітаі ў жалобнай акцыі

06.12.2022 г.

30 лістапада 2022 года ва ўзросце 96 гадоў памёр былы Генеральны сакратар ЦК КПК і Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Цзян Цзэмінь.

6 снежня ў Кітаі адбылося жалобнае мерапрыемства яго памяці. Па ўсёй краіне былі прыспушчаныя нацыянальныя сцягі, абвешчана 3-хвіліннае маўчанне, ўключаны сірэны.

Пасольства Беларусі ў Пекіне, Генеральныя консульства ў Шанхаі, Гуанчжоу, Чунцыне і Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг далучыліся да жалобнай акцыі, аддаўшы даніну павагі выдатнаму кіраўніку Кітая, які ўнёс неацэнны ўклад у станаўленне і далейшае ўмацаванне беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

Раней кіраўнікі беларускіх замежных устаноў у Кітаі пакінулі запісы ў кнігах спачуванняў, адкрытых у Міністэрстве замежных спраў, канцылярыях знешніх сувязяў правінцый і гарадоў Кітайскай Народнай Рэспублікі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці