Аб выставе сучаснага беларускага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Кітая
02.09.2024 г.31 жніўня прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Кітаі прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы сучаснага беларускага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Кітая.
У якасці ганаровых гасцей на цырымоніі таксама прысутнічалі Спецыяльны прадстаўнік урада Кітая па справах Еўразіі Лі Хуэй, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Кітая У Вэйшань, старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.
У экспазіцыі пад назвай «Шаўковы шлях аб'ядноўвае сэрцы», арганізаванай музеем сумесна з Беларускім саюзам мастакоў, прадстаўлены 117 работ (алей, графіка, літаграфія, афорт і інш.) 8 сучасных беларускіх мастакоў.