:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Кітаі Юрыя Сенько ў дыялогу аб супрацоўніцтве паміж правінцыяй Шаньдун і Віцебскай вобласцю

02.12.2022 г.

2 снежня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сенько прыняў удзел у сумесным Дыялогу аб супрацоўніцтве паміж правінцыяй Шаньдун і Віцебскай вобласцю, дзе былі прадстаўлены найбольш значныя інвестыцыйныя праекты і гандлёва-эканамічны патэнцыял рэгіёнаў.

У сваёй прывітальнай прамове Пасол Юрый Сенько адзначыў высокі ўзровень дыпламатычных адносін, які ўсталяваўся паміж Беларуссю і Кітаем, падкрэсліўшы важнасць рэгіянальнага ўзаемадзеяння ў далейшым развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, і выказаў перакананасць у тым, што дасягнутыя ў рамках мерапрыемства дамоўленасці будуць актыўна садзейнічаць забеспячэнню сур'ёзных вынікаў у сумесных праектах.

У форуме таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус, намеснік старшыні Пастаяннага камітэта Сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Шаньдун Чжан Цзянцін, Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюн, прадстаўнікі гандлёва-эканамічных, навуковых і культурных колаў абедзвюх краін.

Па выніках мерапрыемства падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, у тым ліку Мемарандум аб устанаўленні адносін дружалюбнага супрацоўніцтва паміж паветам Гаацын горада Цзыбо правінцыі Шаньдун і горадам Браслаў Віцебскай вобласці.

Даведачна:

У рамках рэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Віцебскай вобласцю і правінцыяй Шаньдун на сённяшні дзень ужо падпісаны пагадненні аб устанаўленні сяброўскіх адносін на муніцыпальным узроўні паміж гарадамі Віцебск і Цзінань, Наваполацк і Вэйхай, Орша і Ціндаа, Полацк і Дэчжоу, Глыбокае і Цзінін. Плануецца падпісанне адпаведнага пагаднення паміж гарадамі Наваполацк і Ляочэн.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці