:

Аб 31-ай гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем

20.01.2023 г.

20 студзеня 1992 года Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка ўстанавілі дыпламатычныя адносіны.

За гэты перыяд часу ўзровень супрацоўніцтва вырас ад узаемадзеяння па ключавых пытаннях да «всепогодного і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства».

Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што ў аснове нашых адносін – узаемная павага, шчырасць, сяброўства.

Калектыў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы жадае нашым краінам доўгіх гадоў усепагоднай дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва!

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці