:

Аб удзеле Прэзідэнта Беларусі Лукашэнка А.Р. у саміце Кітайскага міжнароднага кірмашу гандлю паслугамі CIFTIS 2021

03.09.2021 г.

2 верасня 2021 г. у Пекіне адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця найбуйнейшага у Кітаі міжнароднага кірмашу гандлю паслугамі CIFTIS. Саміт арганізаваны Дзяржрадай КНР і Народным урадам горада Пекіна, і прайшоў у фарматах анлайн і афлайн.

Адкрыў саміт Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін. Ад ўрада Кітая афлайн прысутнічалі член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, першы віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Хань Чжэн, член Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Ху Чуньхуа, міністр камерцыі Ван Вэньтао і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі. У якасці ганаровага госця запрошаны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка выступіў з прывітальным пасланнем да ўдзельнікаў CIFTIS, якое транслявалася адразу пасля вітальнай прамовы Кіраўніка Кітая.

CIFTIS — найбуйнейшая тэматычная экспазіцыя ў Кітаі ў галіне гандлю паслугамі. Кірмаш праходзіць у Пекіне з 2012 года і з'яўляецца пляцоўкай для абмену вопытам у сферы паслуг фінансаў, транспарту, лагістыкі, інфармацыйных тэхналогій, электроннай гандлю, аховы здароўя, аховы навакольнага асяроддзя, турызму і інш. У 2021 годзе выстава праходзіць з 2 па 7 верасня на плошчах Нацыянальнага канферэнц-цэнтра, па суседстве са знакамітым алімпійскім стадыёнам «Птушынае гняздо» і іншымі буйнымі спартыўнымі аб'ектамі Пекіна. Дэвіз CIFTIS 2021 — «Да лічбавай будучыні і развіццю на аснове паслуг».

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці