:

Аб удзеле ў 11-й Кітайскай міжнароднай канферэнцыі па дрэваапрацоўцы ў г.Наньнін

17.09.2021 г.

14-16 верасня 2021 года Пасольствам Беларусі ў Кітаі прыняты ўдзел у 11-й Кітайскай міжнароднай канферэнцыі па дрэваапрацоўцы ў г.Наньнін. У ходзе канферэнцыі Пасольствам прэзентаваны экспартны і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі ў сферы дрэваапрацоўкі, выкладзены алгарытм наладжвання прамога ўзаемадзеяння з беларускімі вытворцамі.

На палях мерапрыемства таксама праведзены сустрэчы з кітайскімі кампаніямі, якія выказалі цікавасць у стварэнні дрэваапрацоўчых вытворчасцей у Рэспубліцы Беларусь (Qingdao Saifan Co., Ltd, Fenhe Friendship Wood Co., Ltd). У ходзе ўказаных сустрэч дадзены каментары датычна ільготных падатковых палітык у СЭЗ Беларусі.

Пасольства Беларусі ў Кітаі выказвае падзяку Кітайскай асацыяцыі па абароту драўнянай і лесапрамысловай прадукцыі за высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства і садзейнічанне ў наладжванні кантактаў з кітайскімі дзелавымі коламі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці