:

Аб сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада г. Цяньцзінь

01.09.2021 г.

30 жніўня 2021 г. адбылася сустрэча (у рэжыме відэаканферэнцсувязі) дыпламатаў Пасольства з кіраўніцтвам упраўлення камерцыі і канцылярыі знешніх сувязей Народнага ўрада горада цэнтральнага падпарадкавання Цяньцзінь. Сустрэча прайшла ў дружалюбным і канструктыўным ключы і стала адным з першых мерапрыемстваў у рамках практычнай рэалізацыі плана правядзення Года рэгіёнаў Беларусі і Кітая, прынятага бакамі напярэдадні, 26 жніўня.

У ходзе мерапрыемства абмеркаваны шырокі пералік пытанняў двухбаковага парадку супрацоўніцтва, уключаючы ход прапрацоўкі шэрагу сумесных праектаў у сферы гандлю і вытворчасці сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі, фармацэўтыкі і медыцыны, дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў фармаце анлайн форуму дзелавога супрацоўніцтва для прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці і Цяньцзіня.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці