:

Аб сустрэчы з JD.com

07.04.2021 г.

7 красавіка 2021 г. у галаўным офісе JD.com адбылася сустрэча дыпламатаў Пасольства з прадстаўнікамі кітайскай кампаніі. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні выхаду беларускай прадукцыі на кітайскі рынак праз электронную пляцоўку Jing Dong (JD). Прадстаўнікамі кампаніі былі прэзентаваныя перавагі адкрыцця на сваёй платформе нацыянальных электронных-павільёнаў, на якіх магчымая як продаж беларускай прадукцыі, так і дэманстрацыя турыстычнага, адукацыйнага і культурнага патэнцыялу Беларусі для кітайскіх грамадзян.

Даведачна:
JD.com — кітайская кампанія ў галіне электроннай камерцыі. Штаб-кватэра размешчана ў г. Пекін. Колькасць карыстальнікаў JD.com перавышае 300 млн. чалавек. Кампанія займае 139-е месца ў ТОП-500 Fortune Global.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці