:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Кітаі Юрыя Сенько ў цырымоніі падпісання Пагаднення аб устанаўленні дружалюбных адносін паміж Віцебскай вобласцю і правінцыяй Цзянсі

31.10.2022 г.

31 кастрычніка 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сенько прыняў удзел у цырымоніі падпісання Пагаднення аб устанаўленні дружалюбных адносін паміж Віцебскай вобласцю і кітайскай правінцыяй Цзянсі.

Пагадненне, падпісанае старшынёй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандрам Субоціным і губернатарам правінцыі Цзянсі E Цзяньчуном, прадугледжвае далейшае развіццё супрацоўніцтва і пашырэнне ўзаемадзеяння паміж рэгіёнамі ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурна-турыстычнай сферах, а таксама ў галіне спорту, аховы здароўя і г. д.

Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюн, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Шанхаі Андрэй Андрэеў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Віцебскага аблвыканкама і Народнага ўрада правінцыі Цзянсі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці