:

Прэс-рэліз да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэсублікай

20.01.2022 г.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Кітаем устаноўлены 20 студзеня 1992 года.

За гэты перыяд узровень супрацоўніцтва вырас ад узаемадзеяння па ключавых пытаннях да «адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва». Сёння Беларусь і Кітай паслядоўна рухаюцца да гістарычнага павышэння да «жалезнага братэрства» і «ўсепагоднага партнёрства». Разам з Пасольствамі, у Кітаі дзейнічаюць 3 беларускія Генеральныя консульствы ў Шанхаі, Гуанчжоў і Чунцыне, і літаральна напярэдадні Новага года падпісана пагадненне аб адкрыцці чацвёртага — у спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг.

Беларусь і Кітай паслядоўна пашыраюць двухбаковы дыялог, каардынуюць мэты і задачы па пытаннях сусветнага і рэгіянальнага парадку дня, у тым ліку ў рамках ААН, ШАС, ЕАЭС, у пабудове супольнасці адзінага лёсу чалавецтва і многіх іншых напрамках.

З 1992 г. тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў. Агульны аб'ём інвестыцый з Кітая склаў больш за 2,6 млрд. долараў, у тым ліку каля 1,1 млрд. долараў прамых.

Рэспубліка Беларусь стала ключавым удзельнікам ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» у рэгіёне, першай з еўрапейскіх краін далучылася да гэтай ініцыятывы. Актыўна рэалізуецца праект Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», дзе сёння ўжо 85 рэзідэнтаў з 15 краін свету, што пацвярджае яго міжнародны статус. З кітайскім капіталам — 43 рэзідэнта. Па тэрыторыі нашай краіны праходзіць большая частка таварных цягнікоў па маршруце «Кітай-Еўропа».

Пры дапамозе Кітая пачата будаўніцтва спартыўных аб'ектаў міжнароднага класа — басейна і футбольнага стадыёна.

Дзякуючы садзейнічанню Кітайскай Народнай Рэспублікі і кампаніі «Джылі» ў Беларусі створаны ўласны народны аўтамабіль.

Рэалізуецца праект інавацыйнай будучыні — нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя.

У Беларусі ў першай на прасторы еўразійскага рэгіёна пачата вытворчасць прэпаратаў традыцыйнай кітайскай медыцыны.

З Беларуссю ў Кітая першай з краін СНД уведзены ўзаемны бязвізавы рэжым. Добра зарэкамендавала сябе практыка правядзення тэматычных гадоў супрацоўніцтва паміж краінамі — турызму, адукацыі, рэгіёнаў.

Такі ўзровень супрацоўніцтва дасягнуты за кошт самаадданай, ініцыятыўнай і, вядома, творчай работы беларускіх і кітайскіх спецыялістаў, якія на розных этапах уносілі і ўносяць свой бясцэнны ўклад ва ўмацаванне кантактаў паміж Беларуссю і Кітаем.

Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што супрацоўніцтва дзвюх краін прайшло ўсе выпрабаванні часам, у аснове нашых адносін — узаемная павага, шчырасць, сяброўства.

Да 30-годдзя дыпламатычных адносін Беларусі і Кітая прапануем падборку рэдкіх кадраў і яркіх момантаў, якія адлюстроўваюць значныя падзеі ў гісторыі двухбаковага супрацоўніцтва.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці