:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Кітаі Юрыя Сенько з Генеральным сакратаром ШАС Чжан Мінам

04.01.2023 г.

4 студзеня 2023 года ў Пекіне адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Юрыя Сенько з Генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Мінам.

У ходзе гутаркі бакі абмеркавалі бягучае ўзаемадзеянне Рэспублікі Беларусь і ШАС, абмяняліся думкамі па перспектывах развіцця Арганізацыі.

Асобная ўвага падчас сустрэчы была ўдзелена рэалізацыі падпісанага ў ходзе вераснёўскага пасяджэння Савета Кіраўнікоў дзяржаў у г. Самаркандзе. Рашэння аб пачатку працэдуры прыёму Беларусі ў члены ШАС, кантактам на вышэйшым і высокім узроўнях у 2023 годзе.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці