:

Пра школу беларусістыкі – 2019

24.07.2019 г.

У рамках Года адукацыі Беларусі ў Кітаі і ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства адукацыі Республікі Беларусь ў перыяд з 2 па 15 верасня 2019 года ў г.Мінск адбудзецца школа беларусістыкі для кітайскіх слухачоў.

Праграма ўключае наступныя кампаненты:

  • практыка беларускага маўлення (камунікатыўныя заняткі, накіраваныя на актыўнае авалоданне навыкамі вуснай і пісьмовай маўленчай дзейнасці);
  • цыкл лекцый (знаёмства слухачоў з актуальнымі пытаннямі і праблемамі сучаснага беларусазнаўства);
  • культурная праграма (экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі, агляд музеяў, выстаў, бібліятэк, сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры, мастацтва, навукі, тэматычныя вечарыны).

Беларускі бок арганізоўвае навучанне, пражыванне, харчаванне, транспартнае суправаджэнне і культурную праграму на тэрыторыі Беларусі.

Міжнародны пералёт і страхоўку забяспечвае кітайскі бок.

Просім да 26 ліпеня 2019 года пацвердзіць удзел па форме (дадатак).

Кантакты ў Пасольстве: е-майл: china@mfa.gov.by, раб. тэл .: +86 10 65326505, маб. тэл .: +86 136 2123 7556.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти