:

Пра адкрыццё бюста Якуба Коласа ў Цяньцзінскім універсітэце замежных моў

18.09.2018 г.

Сёння ў адным з лепшых ВНУ Кітая — ў Цяньцзінскім універсітэце замежных моў адбылося ўрачыстае адкрыцце помніка вялікай асобы, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Даведачна:
Цяньцзінскі універсітэт замежных моў на працягу апошніх гадоў вядзе актыўную працу з ВНУ Беларусі па вывучэнні і распаўсюджванні беларускай мовы і культуры ў Кітаі. У ВНУ дзейнічае Цэнтр вывучэння Беларусі, працуюсь беларускія выкладчыкі, арганізавана навукова-даследчая дзейнасць.

Дадзены помнік усталяваны дзякуючы рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Працу па стварэнні і вырабу помніка ўзяло на сябе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Аўтар кампазіцыі — вядомы беларускі скульптар Сяргей Гумілеўскі.

У сваей прамове Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды адзначыў, што Якуб Колас — народны паэт. Якуб Колас — сімвал патрыятызму і мужнасці беларускага народа. Ён заўсёды глыбока адчуваў велізарную асабістую адказнасць за лёс краіны, яе незалежнасць і значэнне ў свеце.

Пасля ўрачыстай адкрыцця рэктар універсітэта Чэнь Фачунь уручыў Кірылу Рудаму дыплом запрошанага прафесара Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў, затым адбылася лекцыя Посла для студэнтаў універсітэта.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти