:

Аб візіце Пасла К.Рудага ў Сіаньскі ўніверсітэт замежных моў

24.12.2018 г.

24 снежня на базе Сіаньскага ўніверсітэта замежных моў (г. Сіань, правінцыя Шэньсі) быў адкрыты Цэнтр даследавання Беларусі. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі ганаровыя госці: рэктар СУЗМ Ван Цзюньчжэ, намеснік кіраўніка Дэпартамента адукацыі правінцыі Шэньсі Фань Юнбінь, выкладчыкі СУЗМ Інстытута рускай мовы, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.

“Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка здзяйсняюць чарговы важны крок збліжэння ў развіцці адукацыйных і культурных кантактаў паміж дзвюма краінамі. Гэта падзея мае асаблівае значэнне напярэдадні Адкрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі 10 студзеня 2019 года”, – адзначыў у вітальным слове К. Руды.

Адначасова з акдкрыццем Цэнтра даследавання Беларусі адбылася цырымонія ўручэння звання ганаровага прафесара паслу Беларусі ў КНР К. Рудаму.

Студэнтамі СУЗМ па спецыяльнасці “Беларуская мова” была падрыхтавана творчая праграма ў гонар такой значнай падзеі. Упершыню ў Сіаньскім універсітэце замежных моў гучала беларуская народная песня “Купалінка”, а таксама вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову. Напярэдадні навагодніх святаў для ганаровых гасцей былі падрыхтаваны падарункі ручной работы – калядныя ўпрыгожванні з беларускай нацыянальнай сімволікай.

Адкрыццё пятага ў Кітаі Цэнтра Беларусі абавязкова будзе садзейнічаць таму, каб кітайскія студэнты лепш даведаліся, палюбілі нашу краіну і вырашылі працягнуць навучанне ў магістратуры беларускіх ВНУ, і ў будучым звязалі свой жыццёвы шлях з сучаснай і дынамічнай Беларуссю.

У сваю чаргу, жадаем Цэнтру даследавання Беларусі ў СУЗМ плённай работы, таленавітых студэнтаў і цікавых праектаў у галіне беларусістыкі і беларускай культуры. 

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти