Супрацоўніцтва ў сферы СМІ
Сродкі масавай інфармацыі дзвюх краін гуляюць важную ролю ў развіцці гуманітарнага супрацоўніцтва.
У 2017-2019 гадах арганізавана чатыры прэс-туры прадстаўнікоў кітайскіх СМІ ў Беларусь, праведзены конкурсы фатаграфій і эсэ пра Беларусь. У чэрвені 2019 года адбыўся першы прэс-тур беларускіх журналістаў у Кітай і фота-тур беларускіх фатографаў у г. Пекін.
Пры Беларускім саюзе журналістаў з 2023 года дзейнічае прадстаўніцтва Міжнароднага камунікацыйнага цэнтра правінцыі Ганьсу.
Беларускі саюз журналістаў у жніўні 2023 года прыняў удзел у рабоце VI форуму інавацый і медыяінтэграцыі ў правінцыі Ганьсу. У рамках форуму прайшло ўрачыстае адкрыццё прадстаўніцтва Беларускага саюза журналістаў у міжнародным камунікацыйным цэнтры Ганьсу.
21 мая 2025 года дэлегацыя беларускіх СМІ наведала правінцыю Ганьсу Кітая. Члены дэлегацыі азнаёміліся з воблачнай тэхналагічнай платформай «Сінь Ганьсу Юнь», правялі перагаворы з прадстаўнікамі кітайскіх журналістаў, абмяняліся думкамі па якаснаму асвятленню дасягненняў краіны.
28 красавіка 2026 года ў Пасольстве Беларусі ў Кітаі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця прадстаўніцтва Белтэлерадыёкампаніі ў Кітаі. З прывітальнай прамовай выступілі Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Круты Д.М. і Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Эйсмант І.М. Прадстаўніцтва Белтэлерадыёкампаніі ў КНР дасць магчымасць поўнасцю асвятляць двухбаковы інфармацыйны парадак дня па розных напрамках супрацоўніцтва, а таксама знаёміць айчынную аўдыторыю з паспяховымі прыкладамі ўзаемадзеяння беларускага і кітайскага бакоў.