Крэдытна-фінансавае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая
Крэдытна-фінансавая сфера – крыніца трывалага стратэгічнага эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай. Крэдытная падтрымка кітайскіх банкаў і ўрада на працягу дзясятка гадоў спрыяла дасягненню Беларуссю высокіх тэмпаў эканамічнага росту, забяспечвала мадэрнізацыю вытворчасцяў і стварэнне развітой інфраструктуры.
Значны імпульс развіццю адносін у крэдытнай сферы надало адкрыццё ў 2015 годзе кітайскай бокам новых ільготных і камерцыйных крэдытных ліній Рэспубліцы Беларусь у развіццё дамоўленасцей кіраўнікоў дзяржаў. Пры фінансавай падтрымцы кітайскіх банкаў у Беларусі рэалізуецца ці ўжо рэалізавана каля трох дзясяткаў буйных інвестыцыйных праектаў у галіне транспарту, энергетыкі, прамысловасці.
У чэрвені 2018 года ў Беларусі зарэгістравана Прадстаўніцтва Банка развіцця Кітая ў г.Мінск.
У мэтах адкрыцця новых магчымасцяў фінансавання інфраструктурных праектаў, асабліва ў рамках падтрымкі Беларуссю ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», у студзені 2019 года Беларусь стала сямідзесятым членам Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый (АБІІ).
Праводзіцца планамерная работа па ўступленні Рэспублікі Беларусь у Новы банк развіцця ШАС. У якасці першага афіцыйнага этапу па ўступленні стала правядзенне ў красавіку 2026 года папярэдніх кансультацый Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі новага банка развіцця ШАС.
Па выніках 2025 года Кітай займае другое месца па замежных інвестыцыях у Беларусь.
Колькасць арганізацый з укладам у статутным фондзе з Кітая з 2015 года вырасла ў 3,4 разы. У 2025 годзе з прыцягненнем кітайскага капіталу і тэхналогій у Беларусі рэалізоўвалася больш за 60 інвестыцыйных праектаў з аб'ёмам заяўленых інвестыцый больш за 1,6 млрд.долараў ЗША. У асноўным-у індустрыяльным парку «Вялікі камень» – 52 інвестпраекты.
Індустрыяльны парк «Вялікі камень» – флагман у інвестыцыйным супрацоўніцтве з Кітаем, апорная пляцоўка ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». З 2016 года колькасць рэзідэнтаў перавысіла 160 кампаній з 15 краін, заяўлены аб'ём інвестыцый дасягнуў 1,6 млрд.долараў ЗША. Створаны тысячы працоўных месцаў, у планах – дзясяткі тысяч новых.
Інвестыцыйныя праекты, якія рэалізуюцца ў Парку, ахопліваюць наступныя сферы дзейнасці: машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, НДВКП, вытворчасць новых матэрыялаў, біятэхналогіі, фармацэўтыка і вытворчасць медыцынскай прадукцыі, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў дадзеных, комплексная лагістыка, электронная камерцыя, сацыяльна-культурная дзейнасць, стварэнне ўмоў для ажыццяўлення інавацыйнай дзейнасці, прыцягнення суб'ектаў інавацыйнай дзейнасці і аказанне ім падтрымкі, тонкая хімія, медыцынскае абслугоўванне, іншая вытворчасць.