Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы
Сенько Юрый Аляксеевіч
Нарадзіўся ў красавіку 1967 года.
Скончыў у 1992 годзе Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім.Я. Купалы, у 2006 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
1991–2002 | служба ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні на розных пасадах |
2002–2011 | начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні |
2011–2014 | начальнік Мінскай рэгіянальнай мытні |
2014–2020 | Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь |
З 19 лістапада 2020 | Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы |
Адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Жанаты, адно дзіця.