:

Беларуска-кітайскае міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і пабрацімскія сувязі

 

Паміж рэгіёнамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі выбудавана сістэмнае прамое ўзаемадзеянне, кожная вобласць і г.Мінск ужо маюць тры і больш пабрацімскіх рэгіёна ў КНР, чым забяспечаны ахоп практычна ўсіх кітайскіх адміністрацыйных адзінак першага ўзроўню:

 

Рэгіён Беларусі

Рэгіён-пабрацім у Кітаі

 

 

Брэсцкая вобласць

(4 пабраціма)

правінцыя Хубэй (1994 г.)

правінцыя Аньхой (2017 г.)

правінцыя Ляанін (2023 г.)

правінцыя Шаньсі (2023 г.)

 

 

Віцебская вобласць

(4 пабраціма)

правінцыя Хэйлунцзян (2005 г.)

правінцыя Гуйчжоў (2015 г.)

правінцыя Шаньдун (2019 г.)

правінцыя Цзянсі (2022 г.)

 

 

Гомельская вобласць

(5 пабрацімаў)

Аўтаномны раён Унутраная Манголія (2011 г.)

правінцыя Сычуань (2015 г.)

правінцыя Цзянсу (2016 г.)

Сіньцзян-Уйгурскі Аўтаномны раён (2016 г.)

правінцыя Хэбэй (2023 г.)

 

 

Гродзенская вобласць

(3 пабраціма)

правінцыя Ганьсу (2007 г.)

правінцыя Фуцзянь (2018 г.)

правінцыя Хайнань (2020 г.)

 

 

Мінская вобласць

(3 пабраціма)

правінцыя Гуандун (2012 г.)

правінцыя Чжэцзян (2015 г.)

г. Чунцын (2017 г.)

 

 

Магілёўская вобласць

(5 пабрацімаў)

правінцыя Хэнань (2003 г.)

правінцыя Цзянсу (2015 г.)

правінцыя Хунань (2017 г.)

г. Цяньцзінь (2019 г.)

правінцыя Шэньсі (2021 г.)

 

 

горад Мінск

(4 пабраціма)

г. Чанчунь правінцыі Цзілінь (1992 г.)

г. Шэньчжэнь правінцыі Гуандун (2014 г.)

г. Пекін (2016 г.)

г. Шанхай (2019 г.)

 

У мэтах выканання п.25.2 Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 9 (2026) ад 12 мая 2026 г. «Аб практычным напаўненні ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай» Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Кітая адбыўся 1 ліпеня 2026 года ў горадзе Ланьчжоў правінцыі Ганьсу.

Арганізатары форуму, тэма якога «Аб'яднанне сіл рэгіёнаў у імя сумеснага развіцця і росквіту», – Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт з беларускага боку, Кітайскае народнае таварыства дружбы з замежжам і Народны ўрад правінцыі Ганьсу з кітайскага боку. Форум сабраў больш за 270 удзельнікаў з 23 рэгіёнаў Кітайскай Народнай Рэспублікі і прадстаўнікоў усіх абласцей Рэспублікі Беларусь і горада Мінска.

У сваёй прывітальнай прамове на цырымоніі адкрыцця форуму Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў адзначыў: «Рэгіянальнае супрацоўніцтва – падмурак сумеснага развіцця. Беларусь – гэта паўнацэнная прамысловая і рэсурсная платформа для глыбокай перапрацоўкі і стварэння высокатэхналагічнага прадукту. Мы разглядаем супрацоўніцтва з рэгіёнамі Кітая не проста як брацкія сувязі, а як стратэгічны саюз у рамках ініцыятывы «Пояс і шлях».

З відэазваротам да ўдзельнікаў Форуму выступіў віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Гачжун.

У рамках Форуму рэгіёнаў падпісана звыш 30 двухбаковых пагадненняў у сферах інвестыцый, гандлю, міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці