Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
Гандлёва-эканамічныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай характарызуюцца дынамічным развіццём і пашырэннем сфер супрацоўніцтва. Асаблівы акцэнт зроблены на спалучэнні з кітайскай канцэпцыяй прадукцыйных сіл новай якасці з дапамогай рэалізацыі сумесных праектаў у ключавых галінах.
Асноватворны дакумент у двухбаковых сувязях Беларусі і Кітая – Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай ад 10 мая 2015 года. Дакумент змяшчае дамоўленасці аб пашырэнні ўзаемадзеяння ў галіне энергетыкі, фінансаў, інвестыцый, гандлёва-эканамічнай сферы, сумесным прасоўванні стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху і іншых сферах, якія ўяўляюць агульны інтарэс.
На палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў г.Самаркандзе ў ходзе двухбаковай сустрэчы лідары Беларусі і Кітая прынялі сумесную дэкларацыю, якая вызначае прыярытэтныя задачы на бліжэйшую перспектыву супрацоўніцтва: паскарэнне тэхналагічнай і інвестыцыйнай кааперацыі, міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне са стварэннем тэрыторый паглыбленага супрацоўніцтва, гандлёвая, фінансавая сфера і міжбанкаўскае супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ў галіне харчовай бяспекі, зялёнай эканомікі, традыцыйнай кітайскай медыцыны, фармацэўтыкі і біятэхналогій. Краіны таксама маюць намер сканцэнтраваць намаганні на развіцці Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» як міжнароднага індустрыяльнага кластара.
22 жніўня 2024 года. ў ходзе афіцыйнага візіту Прэм’ера Дзяржаўнага савета КНР Лі Цяна ў Рэспубліку Беларусь быў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, якія вызначаюць прыярытэты гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін, ключавыя з іх:
– Сумеснае камюніке Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Кітайскай Народнай Рэспублікі – вызначае ў якасці стрыжневы задачы на сярэднетэрміновую перспектыву практычнае ўзаемадзеянне ў развіцці прадукцыйных сіл новай якасці;
– Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый – ліквідуе бар’еры для экспарту паслуг, спрыяе павелічэнню абароту трансгранічнага гандлю паслугамі, дае інвестарам выразныя арыенціры па доступе ў сектары эканомікі дзвюх краін. Уступіла ў сілу 1 студзеня 2026 г.
31 жніўня 2025 года на саміце ШАС ў Цяньцзіні адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. У ліку пытанняў, якія абмяркоўваліся, – далейшае паглыбленне прамысловай кааперацыі. Па выніках сустрэчы 2026 і 2027 гады былі аб'яўлены гадамі прамысловай кааперацыі паміж Беларуссю і Кітаем.
Па выніках 2025 года тавараабарот паміж Беларуссю і Кітаем (паводле дадзеных Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР) склаў рэкордныя 8,9 млрд.дал. ЗША (рост на 5,5%).
Па стане на Красавік 2026 года ў мытнай сістэме адзінага акна КНР (CIFER) акрэдытавана 194 беларускія вытворцы.
Інфармацыя аб парадку рэгістрацыі ў мытнай сістэме адзінага акна КНР (CIFER) знаходзіцца на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь па спасылцы: https://mshp.gov.by/ru/azia-ru/view/dostup-na-rynok-kitaja-cifer-voprosy-i-otvety-9872/