:

Аб біяметрычных дакументах

Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

1 верасня 2021 г. уступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб біяметрычных дакументах», у адпаведнасці з якім будзе ажыццяўляцца выдача (біяметрычных) ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў.

Адначасова Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы працягнецца ажыццяўленне працэдур па:

♦ выдачы (абмену) пашпарта для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
♦ абмене пашпарта грамадзяніну, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і выехаў за межы Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання (г.зн. пры наяўнасці ў пашпарце адзнакі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь);
♦ аднаразоваму прадаўжэнню тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь.

Згодна з Указам стаўкі консульскага збору за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карты складае 25 еўра, за выдачу (абмен) біяметрычнага пашпарта грамадзянам, якія не дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, – 40 еўра, iншым грамадзянам – 100 еўра.

Важна адзначыць, што, аднойчы атрымаўшы ідэнтыфікацыйную карту, грамадзянін губляе права ў далейшым атрымаць (вярнуць) (небіяметрычны) пашпарт дзеючага ўзору.

Біяметрычны пашпарт можа быць выдадзены толькі пры наяўнасці ідэнтыфікацыйнай карты альбо пры адначасовай падачы дакументаў на афармленне ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта. Грамадзянін можа мець не больш за два біяметрычных пашпартоў.

Грамадзянам, дакументаваным пашпартамі для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі (серыі РР) і знаходзячымся на пастаянным консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы выдача ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца ў нашай замежнай установе.

Грамадзянам, якiя не аформiлi пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і дакументаванымі пашпартамі «унутранай серыі» выдача ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі па месцы рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Наступны абмен вышэйзгаданых дакументаў можа ажыццяўляцца як замежнымі ўстановамі, так і органамі ўнутраных спраў без прывязкі да месца пастаяннага пражывання грамадзяніна.

Грамадзянін, аформіўшы праз Пасольства пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь пасля 01.09.2021, здымаецца з рэгістрацыйнага ўліку па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь на падставе апавяшчэння замежнай ўстановы, якое накіроўваецца ў абласное (г. Мінска) ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы апошняй рэгістрацыі.

Разам з тым, у пачатку функцыянавання сістэм па зборы і апрацоўцы біяметрычных і персанальных дадзеных па тэхнічных прычынах магчымыя збоі. У гэтых умовах на першым часе працэс абслугоўвання грамадзян можа даставіць некаторыя нязручнасці (напрыклад, працяглы працэс збору дадзеных, наяўнасць чэргаў, працяглае чаканне).

З прычыны складанасці і працаёмкасці працэдуры аб магчымасці наведвання Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы па пытанню атрымання ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта просім ўдакладніць загадзя.

Замежустанова загадзя дзякуе вам за разуменне і просіць прабачэння за магчымыя нязручнасці.

З павагай, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці