Звароты грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» зварот у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы можа быць ажыццёўлен ў пісьмовай, электроннай ці вуснай форме. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
Пісьмовыя звароты трэба накіроўваць у Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы па наступным адрасе: No.1, Dongyi Jie, Ritan Lu, Beijing 100600, China (中国北京市日坛路东一街1号)
Электронныя звароты могуць быць накіраваны па адрасе электроннай пошты china@mfa.gov.by або праз запаўненне формы электроннага звароту грамадзян або формы электроннага звароту юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
♦ прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
♦ адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
♦ выкладанне сутнасці звароту;
♦ адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
♦ поўную назву юрыдычнай асобы;
♦ месца знаходжання юрыдычнай асобы;
♦ выкладанне сутнасці звароту;
♦ прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
♦ адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а патрабуючыя дадатковага вывучэння і праверкі — не пазней 1 месяца.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, вызначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года „Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
♦ выкладзены не на беларускай або рускай мове;
♦ не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
♦ не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрас яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
♦ змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
♦ змящчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
♦падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
♦ змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы;
♦ прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
♦ пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
♦ з заяўнікам спынена перапіска.
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
220030, Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул.Леніна, 19
Факс: +375 17 2104250, +375 17 3274521
Email: mail@mfa.gov.by
Кніга скаргаў і прапаноў
Кніга скаргаў і прапаноў знаходзіцца ў консульскай службе Пасольства.
Адказны супрацоўнік — консульская служба.
Зваротная сувязь
Вашы прапановы па паляпшэнню ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і работы са зваротамі грамадзян просім накіроўваць на адрас электроннай пошты сhina@mfa.gov.by.