:

Гісторыя Пасольства

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай усталяваны 20 студзеня 1992 года. Датай адкрыцця Пасольства лічыцца 18 сакавіка 1993 года.

Першапачаткова Пасольства размяшчалася ў офісным памяшканні дыпламатычнага комплексу «Тайюань». У цяперашнім будынку Пасольства размяшчаецца з красавіка 1997 года. Пасольскі квартал, у якім размяшчаецца Пасольства – найстарэйшы ў Пекіне.

У адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем ад 24 сакавіка 2010 года, беларускі бок арандуе цяперашні зямельны ўчастак з пабудовамі на працягу 70 гадоў за 1 даляр ЗША ў год.

Кіраўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы

Шаліма Міхаіл Аляксандравіч
Часовы Павераны ў Справах Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (1993-1995)

Кузняцоў Вячаслаў Мікалаевіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (1995-2000)

Русакевіч Уладзімір Васільевіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (2000-2003)

Харлап Анатоль Дзмітрыевіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (2004-2006)

Тозік Анатоль Афанасьевіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (2006-2011)

Бура Віктар Паўлавіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (2011-2016)

Руды Кірыл Валянцінавіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (2016-2020)

Снапкоў Мікалай Генадзевіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы (2020)

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці